4 кастрычнiка

Герд Гройне: «Калі ўрад не дзейнічае, то павінен дзейнічаць народ»

 

«Еўрапейскі Марш «За свабоду», што павінен прайсці ў Беларусі, з'яўляецца важным этапам для беларусаў, якія імкнуцца быць з Еўропай без той мяжы, якая дагэтуль раздзяляе наш кантынент. Нядаўна падчас міжнароднай канферэнцыі «Грамадзянскя супольнасць і вырашэнне канфліктаў» мы прапанавалі адмяніць візы грамадзянам Беларусі, каб паскорыць тэмпы нашага партнёрства і супрацоўніцтва. Але беларускія ўлады дагэтуль не прадэманстравалі, што яны гатовыя да гэтага. Аднак, калі ўрад не дзейнічае, то павінен дзейнічаць народ», – заявіў у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 Герд Гройне, Прэзідэнт Інстытута міжнароднай дапамогі і салідарнасці (IFIAS).

IFIAS разаслаў сваім сябрам і партнёрам запрашэнні прыехаць у Менск 14 кастрычніка гэтага года.

Хартыя'97