14 верасня

Яўген Афнагель: «Нам трэба прадэманстраваць волю да ўступленьня Беларусі ў Эўразьвяз»

 

Адзін з заяўнікоў Еўрапейскага Марша, удзельнік грамадзянскай кампаніі "Джынс за Свабоду!" Яўген Афнагель распавёў аб мэтах акцыі, якая павінна адбыцца ў Менску 14 кастрычніка. “Наша мэта зрабіць так, каб на Эўрапейскі Марш выйшла максымальная колькасьць людзей. Бо эўрапейскія каштоўнасьці цяпер вельмі актуальныя – і для моладзі, і для людзей больш сталага веку”, -- заявіў актывіст у інтэрв’ю “Радыё Свабода”.

“Вельмі істотна тое, што Эўразьвяз можа дапамагчы ўратаваньню нашай эканомікі. Мы ведаем, што большасьць насельніцтва Беларусі падтрымлівае ідэю далучэньня да Эўразьвязу. Таму нам трэба прадэманстраваць волю да ўступленьня Беларусі ў Эўразьвяз. Каб улады гэта ўбачылі і, магчыма, падтрымалі”, - кажа Яўген Афнагель.

Нагадаем, что дэмакратычныя сілы падалі заяўку ў Менгарвыканкам на правядзенне 14 кастрычніка Еўрапейскага Марша "За свабоду!". Еўрапейскі Марш павінен пачацца ў 14.00 на Кастрычніцкай плошчы Менска. Маршрут шэсця: па ходніках праспекта Незалежнасці ад Кастрычніцкай плошчы да пляцоўкі каля Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, дзе павінен прайсці мітынг.