5 кастрычнiка

Кася Камоцкая: "Эўрапейскі шлях - гэта наш шлях"

 

Вядомая беларуская музыка Кася Камоцкая пойдзе на Эўрапейскі Марш, яна за супрацоўніцтва Беларусі і Эўропы.

"Я абавязкова пайду на Эўрапейскі Марш. Беларусь, і этнічна, і геаграфічна, зьяўляецца частай Эўропы і зараз нам засталося стаць ёю яшчэ і палітычна, Эўрапейскі шлях-гэта наш шлях. Было б добра, каб адбыліся перамовы паміж Эўразьвязам і Беларусьсю, гэта б магло вельмі падтрымаць нашую эканоміку, выратаваць яе ад магчымага крызысу. Але, на мой погляд, хітрасьць Лукашэнкі не мае межаў, ён можа рабіць нейкія дробныя крокі ў кірунку рэформаў, імітаваць нейкія зьмены,але адмаўляцца ад сапраўднага дыялогу з Эўропай."

Партыя БНФ