9 кастрычнiка

Алег Воўчак: "Калі ўлада не падтрымае прапановы Эўразьвязу, то адбудзецца эканамічны крызыс"

 

На пытаньне "чаму Вы пойдзеце на "Эўрапейскі Марш" адказвае вядомы праваабаронца, давераная асоба сямьі Юрыя Захаранкі, Алег Воўчак.

"Пайду, бо ў беларускіх турмах зараз знаходзяцца палітвязьні, сярод якіх Аляксанд Кузулін, гэта мой пратэст супраць парушэньня правоў чалавека, супраць зьнішчэньня свабоды слова, супраць рэпрэсій над апазыцыяй. Эўрапейскі Зьвяз дае Беларусі шанец-гэта дванаццаць прапановаў. Беларускія ўлады, каб атрымаць дапамогу павінны выканаць іх, тады мы атрымаем замежныя інвестыцыі, танныя візы, магчымасьць студэнцкіх абменаў. Гэта вельмі добрая магчымасьць пазбегнуць эканамічнага крызысу, які наступіць. Мы, няўрадавыя арганізацыі, падтрымліваем прапановы, прапагандуем іх сярод насельніцтва і спадзяемся, што ўлада прыслухаецца. Калі ж яна іх не падтрымае , не зразумее неабходнасьць перамоваў, то адбудзецца тое, што павінна адбыцца- крызыс."

Партыя БНФ