10 кастрычнiка

Аляксандр Сасноў : ”Трэба працаваць з нашым грамадзтвам”

 

Былы міністр працы, вядомы грамадзкі дзеяч, Аляксандр Сасноў падтрымоўвае правядзеньне Эўрапейскага Маршу, ён за супрацоўніцтва Эўропы і Беларусі.

“Я пайду на Эўрапейскі Марш, неглядзячы на скептыцызм. Я заўжды хаджу на акцыі, гэта ўжо стала традыцыяй для мяне. Трэба рабіць такія мерапрыемсты, з дапамогай іх можна неяк варушыць нашае грамадзтва. Зараз трэба працаваць, мы павінны працаваць з беларускім народам, тлумачыць яму сэнс такіх акцый. Эўрапейскі Зьвяз агучыў 12 прапановаў для Беларусі, прапапановаў,якія могуць вельмі дапамагчы нашай краіне,асабліва ў галіне эканомікі."

Партыя БНФ