10 кастрычнiка

У Варшаве пройдзе Еўрапейскі Марш за Беларусь

 

14 кастрычніка ў Варшаве таксама пройдзе Эўрапейскі Марш у знак салідарнасьці з Маршам, які пройдзе ў Менску. Акцыя пачнецца а 13 гадзіне па польскаму часу (у той самы час што і ў Менску) на Плошчы Канстытуцыі.

“Акцыя ў Варшаве - гэта ня толькі праяў салідарнасьці з акцыяй у Менску, а таксама доказ эўрапейскага выбару маладых беларусаў, навучаючыхся ў Польшчы - будучай беларускай эліты”, -- заявіў прэс-цэнтру Хартыі’97 лідэр “Звязу ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі” Антось Цялежнікаў.

Падчас акцыі запланаваны акустычны канцэрт, шэсце цэнтральнымі вуліцамі горада, жывое тэлефоннае спалучэнне з удзльнікамі акцыі ў Менску. Арганізатар акцыі – “Зьвяз у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі” заклікае далучыцца да маршу ўсіх неабыякавых беларусаў Польшчы.

Хартыя'97