12 лiстапада

Камісарка Еўразвяза: Нашы прапановы Беларусі застаюцца ў сіле

 

Еўракамісарка па знешняй палітыцы і палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднер выказала занепакоенасць інфармацыяй пра тое, што палітвязень Зміцер Дашкевіч быў аштрафаваны беларускім судом за адмову даваць сведчанні супраць актывістаў арганізацыі «Малады Фронт».

«Дашкевіч быў затрыманы па палітычных матывах за ўдзел у незарэгістраванай моладзевай арганізацыі «Малады Фронт». Гэта другое абвінавачванне, якое цалкам супярэчыць прынцыпам і мэтам, выкладзеным у пасланні ЕЗ Беларусі год таму. Я заклікаю беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх палітвязняў, уключна Дашкевіча, і спыніць пераслед сяброў грамадзянскай супольнасці», – заявіла еўракамісарка.

Беніта Ферэра-Вальднер падкрэслівае, што прапанова, зробленая Еўразвязам Беларусі – паўнавартаснае супрацоўніцтва наўзамен пераканаўчых і незваротных крокаў да дэмакратызацыі, павазе правоў чалавека, уключна права беларускага народа свабодна выказваць свае погляды і карыстацца свабодай сходаў – застаецца ў сіле.

Хартыя'97