14 лiстапада

Старшыня Еўрапейскай камісіі напісаў Мілінкевічу

 

Старшыня Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэль Бароза выказаў словы ўдзячнасці да беларускага народа за патрымку партнёрства паміж Еўрапейскім Саюзам і Беларуссю.

Старшыня Еўрапейскай камісіі выказаў заклапочанасць затрыманнямі людзей напярэдадні акцый апазіцыі і запэўніў, што “камісія застаецца цвёрда перакананай у падтрымцы дэмакратызацыі і павагі да правоў чалавека, у тым ліку свабоды выказвання і свабоды сходаў у Беларусі”.

У лісце, як паведаміла прэс-служба лідэра руху “За свабоду”, гаворыцца, што камісія і надалей будзе сачыць за развіццём падзей у Беларусі.

Радыё Рацыя