16 лiстапада

Зміцер Бародка: «Вашы словы падтрымкі я запомню на ўсё жыццё»

 

У сям'і дэмакратычнага актывіста Змітра Бародкі падвойнае свята. Сёння ў свой дзень нараджэння Зміцер забраў з Менскага абласнога дзіцячага клінічнага шпіталя сваіх сыноў-двайнятак. Незаконны арышт палітыка напярэдадні Еўрапейскага Марша, выклікаў у яго жонкі заўчасныя роды. Малым патрабавалася тэрміновая дапамога медыкаў.

Як паведаміў Зміцер Бародка, цяпер Марк і Яраслаў пачуваюцца добра. "У шпіталі хлопцы правялі паўтара месяца – з самога дня нараджэння 3 кастрычніка. Яны нарадзіліся васьмімесячнымі, маленькай вагі, да таго ж у іх былі праблемы з лёгкімі. Цяпер ужо паволі мы з гэтымі праблемамі спраўляемся. Жонка таксама сябе адчувае добра", – распавёў палітык прэс-цэнтру Хартыі’97.

Зміцер удзячны ўсім людзям, якія падтрымалі яго сям'ю ў цяжкі час. І лічыць невыпадковым, што сыны выпісаныя з шпіталя ў Дзень салідарнасці, 16 лістапада.

"Вялізны дзякуй усім, хто хваляваўся, турбаваўся за маю сям'ю. Людзям, якія маліліся ў касцёлах у Барысаве, у Менску, па ўсёй краіне. Шмат хто спачуваў, тэлефанаваў, хваляваўся. Гэта былі вельмі хвалюючыя моманты, словы падтрымкі я запомню на ўсё жыццё", – гаворыць Зміцер.

Сёння Зміцер Бародка марыць, каб яго дзеці жылі ў свабоднай і еўрапейскай Беларусі.

"Я хачу, каб яны жылі здаровымі, каб не перажывалі тыя моманты, з якімі даводзіцца сутыкацца мне. Мне хочацца, каб мае дзеці, мы ўсе, жылі ў свабоднай і еўрапейскай, дэмакратычнай краіне, каб дзеці чыталі пра тое, што цяпер адбываецца ў Беларусі, у падручніках па гісторыі і здзіўляліся, няўжо такое магло быць? Каб маглі сябе рэалізаваць ў жыцці", – сказаў дэмакратычны актывіст.

Нагадаем, што ў дзень, калі сябра аргкамітэта Еўрапейскага Марша Бародку несправядліва прысудзілі да 15 сутак арышту, яго жонка Валянціна нарадзіла двайнят. Раптоўны арышт мужа выклікаў у жанчыны заўчасныя роды. Змітра схапілі ў Менску па дарозе дадому ў Барысаў. Яго асудзілі па сфальсіфікаваным пратаколе для таго, каб перашкодзіць падрыхтоўцы Еўрапейскага Марша.

Хартыя'97

Uproszczona ksi?gowo?? Warszawa Mokot?w Za.
мини-отель Питер;По фиксированным ценам Купить диплом охранника Качественно.