20 лiстапада

Г.Вайс: мы да пэўнай ступені падзяляем матывы Вашынгтона

 

Ці падтрымае Нямеччына санкцыі ЗША, якія былі ўведзены адносна беларускага канцэрну “Белнафтахім”? На гэтае пытаньне карэспандэнта Свабоды адказаў амбасадар Нямеччыны ў Беларусі Гэбхардт Вайс.

“Пакуль не было афіцыйнай рэакцыі Бэрліну наконт гэтых санкцый. Мы, канечне, прааналізуем сытуацыю. Мы да пэўнай ступені падзяляем матывы Вашынгтона, якія далі штуршок гэтым санкцыям. Калі санкцыі ў гэтай канкрэтнай фазе разьвіцьця зьяўляюцца дзейсным інструмэнтам, гэта трэба паглядзець. Нямецкая палітыка, канечне, зьвязана і з пытаньнем прадуктыўнага дыялёгу зь Беларусьсю”.

Гэбхардт Вайс узяў сёньня ўдзел прэс-канфэрэнцыі з нагоды адкрыцьця ў Менску X Менскага форуму “Беларусь – эўрапейская нацыя ў працэсе пераменаў: ідэнтычнасьць і супрацоўніцтва ў сфэрах палітыкі, эканомікі, грамадзтва”. Форум пачынае працу 22 лістапада ў Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры.

Радыё Свабода

Мануальная терапия отзывы Екатеринбург на http://www.spina96.ru. | форсунка 2.2 cdi, gurkov86 в беларусии | Монтаж фасадных термопанелей на сайте renk.org.ua.
займ под залог комнаты