26 лiстапада

Лукашэнку цяжка прыняць прапановы Еўразвяза

 

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Еўрапейскі Звяз высоўвае непрымальныя ўмовы для дыялогу з Беларуссю.

"Еўропа не хоча нармалізацыі стасункаў з Беларуссю, таму што яны далёка зайшлі і сёння не могуць выйсці з гэтага, захаваўшы свой твар”, – заявіў А.Лукашэнка ў Менску ў інтэрв'ю іспанскай газеце "Эль Паіс".

"Хопіць рашучасці Еўразвязу гэта зрабіць, то мы будзем сядзець за адным сталом, весці дыялог, каб быць бліжэйшымі. Мы гэтага хочам, але Еўразвяз гэтага не хоча і высоўвае непрымальныя ўмовы", – сказаў беларускі кіраўнік.

Нагадаем, што мінуў год з таго моманту, як Еўракамісія апублікавала дакумент "Што Еўрапейскі Звяз можа даць Беларусі". Ён прапаноўвае краіне паўнавартаснае партнёрства ў рамках Еўрапейскай палітыкі добрасуседства (ЕПД) і пералічвае тыя перавагі, якія можа прынесці беларускім грамадзянам такое партнёрства Беларусі і ЕЗ. Гаворка, у прыватнасці, ідзе пра спрашчэнне паездак у ЕЗ, магчымасці працаваць і вучыцца ў ЕЗ, дадатковыя магчымасці для вядзення бізнэсу і гандлю ў ЕЗ, а таксама пра дапамогу Еўразвяза Беларусі ў правядзенні неабходных рэформаў у галінах аховы здароўя і адукацыі, грамадскай адміністрацыі і мясцовага кіравання.

Для паўнавартаснага ўдзелу Беларусі ў ЕПД беларускія ўлады павінны зрабіць "пэўныя крокі да павагі дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства права". Сярод гэтых мераў, у прыватнасці, вызваленне ўсіх палітычных зняволеных, павага свабоды слова, свабоды сродкаў масавай інфармацыі і сходаў, правядзенне свабодных і справядлівых выбараў, расследаванне спраў зніклых людзей і павага правоў меншасцяў.

Хартыя'97


звонки для телефона прикольные купить чехол на айпад 4 киев чехол для смартфона