27 лiстапада

Беларускія ўлады могуць страціць свой шанец

 

«Мы хацелі б атрымаць ад Беларусі сігнал у дачыненні лёсу палітычных зняволеных», – заявіў у інтэрв'ю БелаПАН намеснік міністра замежных спраў ФРГ Гернат Эрлер. Намеснік міністра падкрэсліў важнасць «даверу паміж урадам, грамадзянскай супольнасцю і апазіцыяй». Цягам апошніх месяцаў беларускія ўлады заклалі аснову такім узаемаадносінам, адзначыў Г.Эрлер і выказаў надзею на тое, што шанец пабудаваць іх не будзе выпушчаны.

Прадстаўнік МЗС Нямеччыны паведаміў, што падчас неафіцыйных сустрэч з беларускімі службоўцамі абмяркоўвалася магчымасць вызвалення зняволеных палітыкаў у рамках амністыі, якая мае быць. "Гэта была б магчымасць, не ўдаючыся ў прыватнасць кожнага выпадку, даць сігнал, які зразумела б уся Еўропа, – заявіў Г.Эрлер. – Самае галоўнае, што гэта пакажа якую-ніякую гатоўнасць Менска да забеспячэння правядзення свабодных і справядлівых выбараў, у прыватнасці, выбарчай кампаніі ў наступным годзе".

Намеснік кіраўніка МЗС Нямеччыны адзначыў, што Еўропа, "якая бачыла асобныя праблемныя моманты" прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2006 годзе, будзе ўважліва сачыць за ходам выбарчай кампаніі, якая мае быць.

Хартыя'97