28 лiстапада

Беларус атрымаў «Прэмію Эўропы»

 

Беларускі палітык, палітоляг і выкладчык Алесь Лагвінец атрымаў у гэтым годзе «Прэмію Эўропы» нямецкага фонду імя Гайнца Шварцкопфа «Маладая Эўропа» за дасягненьні ў наладжваньні лепшага паразуменьня паміж Беларусьсю й Эўрапейскім Зьвязам.

Узнагарода выдаецца нямецкім фондам імя Гайнца Шварцкопфа «Маладая Эўропа» за дасягненьні ў наладжваньні лепшага паразуменьня паміж Беларусьсю й Эўрапейскім Зьвязам.

Гэтая прэмія была заснаваная дзеля таго, каб голас маладой Эўропы быў пачуты. Маладыя «Эўрапейцы году» вылучаюць тых, хто найбольш паспрыяў станаўленьню іхніх уяўленьняў пра Эўропу.

Ва ўрачыстым лісьце Фонду імя Гайнца-Шварцкопфа «Маладая Эўропа» да Алеся Лагвінца тлумачыцца, чаму менавіта Лангвінец стаў ляўрэатам прэміі:

«Прычынаю, чаму Маладыя Эўрапейцы так высока цэняць Вашую дзейнасьць, ёсьць Вашыя маральныя і асабістыя якасьці: сьціпласьць, адданасьць сваёй справе, беларускаму грамадзтву і інтарэсам краіны, моцная падтрымка эўрапейскай інтэграцыі і супрацоўніцтва, руплівая праца (а не палітычны папулізм), інтэлект і прафэсыяналізм.»

5 сьнежня ў Бэрліне адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджаньне. А пакуль Алесь не хваліцца ганаровым званьнем «Эўрапейца году», а выказвае падзякі сваім родным і сябрам, а таксама шматлікім вучням.

Хартыя'97