28 лiстапада

Мілінкевіч: Дыктатарская Беларусь для Еўропы – пустое месца

 

Каментуючы вынікі канферэнцыі "Балтыйскія краіны і суседская палітыка Еўрапейскага Звязу", якая адбылася 23 лістапада ў Рызе, Аляксандр Мілінкевіч заявіў, што Еўропа ўспрымае лукашэнкаўскую Беларусь як пустое месца, з якім цяжка весці канструктыўны дыялог аб супрацоўніцтве.

Паводле яго слоў, на канферэнцыі вельмі часта, у адрозненне ад Беларусі, згадваліся Малдова, Грузія, Украіна.

"Пра Малдову, Грузію, Украіну гаворыцца ў кантэксце рэалізацыі праграм супрацоўніцтва з Еўразвязам, а мы нібыта пустое месца", – заявіў лідэр руху "За Свабоду" у інтэрв'ю АФН.

Аляксандр Мілінкевіч лічыць, што ў гэтым вінаватыя ўлады, таму што грамадскасць робіць усё магчымае для нармалізацыі стасункаў з ЕЗ. "Мы можам рэкамендаваць, аналізаваць, падказваць, наладжваць масты, але ўсё-ткі праводзіць у жыццё ўсе гэтыя рэчы той, хто ва ўладзе", – лічыць лідэр руху "За Свабоду".

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі адзначыў, што беларускія ўлады павінны ў першую чаргу выпусціць з турмаў зняволеных апазіцыянераў. Толькі пасля гэтага, падкрэсліў ён, магчымы канструктыўны дыялог аб супрацоўніцтве ЕЗ і Беларусі.

"Нам прапаноўваюць вельмі выгоднае супрацоўніцтва з адной умовай – гэта дэмакратыя ў краіне. Усе, хто супрацоўнічаюць з ЕЗ, выконваюць такія ўмовы. Гэта ж не ёсць прэтэнзіі непасрэдна да нас", – перадае АФН словы апазіцыйнага палітыка, які таксама падкрэсліў, што гаворка ідзе пра паступовы працэс дэмакратызацыі, бо "ніхто не патрабуе, каб дэмакратызацыя адбылася за адзін дзень".


бытовки дачные ; Купить жесткие диски :western digital 2.5 wdme5000te. Отзывы, обзоры, низкие цены. ; Автоматика для ворот - откатные ворота. Ворота: Изготовление и установка. ; Мультимедийный боевой тир