Ліст аргкамітэта Еўрапейскага Марша намесніцы кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталлі Пяткевіч

Паважаная Наталля Уладзіміраўна, На даручэнне аргкамітэта Еўрапейскага Марша, які адбудзецца ў Менску 14 кастрычніка 2007 года, звяртаемся да Вас з просьбай аб сустрэчы для абмеркавання пытанняў арганізацыі і правядзення гэтага мерапрыемства. Просім прызначыць сустрэчу ў любы зручны для Вас час.

 

 

Еўрапейскі Марш "За свабоду!"

Еўрапейскі Марш "За свабоду!" пройдзе ў сталіцы Рэспублікі Беларусь Менску 14 кастрычніка 2007 года. Ідэя правядзення Марша нарадзілася ў беларускай грамадзянскай супольнасці як рэакцыя на зварот Еўразвяза да ўрада і народа Беларусі “Што Еўрапейскі Звяз можа даць Беларусі”. У нашай краіне гэты дакумент вядомы як "12 прапаноў Еўразвяза". Мэтай Еўрапейскага Марша з'яўляецца дэманстрацыя еўрапейскага выбару беларускага народа. Ініцыятыва грамадзянскай супольнасці па правядзенні Еўрапейскага Марша атрымала шырокую падтрымку вядучых палітычных дэмакратычных партый, грамадска-палітычных рухаў, няўрадавых і моладзевых дэмакратычных арганізацый, грамадзянскіх кампаній, дзеячаў культуры.

 

 

Аляксандр Мілінкевіч заклікае падтрымаць еўрапейскі выбар для Беларусі

Лідэр руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч звярнуўся да грамадзянаў Беларусі ў сувязі з правядзеннем 14 кастрычніка ў Менску Еўрапейскага Маршу. Палітык заклікаў беларусаў прыняць удзел у акцыі і падтрымаць еўрапейскі выбар Беларусі.

 

 

12 прапаноў Еўрапейскага Звязу

Дэмакратычныя сілы маюць намер правесці 14 кастрычніка ў Менску Еўрапейскі Марш. Адпаведная заяўка пададзеная ў Менгарвыканкам. Адна з мэт правядзення Еўрапейскага Марша - рэалізацыя беларускімі ўладамі 12 прапаноў Еўразвяза па больш цеснаму і эфектыўнаму супрацоўніцтву з нашай краінай. Прэс-цэнтр Хартыі`97 вырашыў нагадаць чытачам, у чым складаюцца патрабаванні і прапановы Еўразвяза.