Мікола Купава:"Я падтрымліваю Эўрапейскі Марш, мы спрадвеку зьяўляемся эўрапейскай нацыяй"

Я думаю, што гэта адзіная магчымасьць для развіцьця Беларусі, мы заўжды былі эўрапейскай краінай. У нас старыя традыцыі, якія пачынаюцца яшчэ з часоў ВКЛ і Полацкага княства. Нам няма патрэбы ісьці ў Эўропу, мы спрадвеку эўрапейская краіна, мы маем сваю мову, традыцыю, культуру і ўсё гэта яшчэ раз пацьвярджае эўрапейскі выбар Беларусі.

 

 

Віталь Сіліцкі: "Я чалавек праэўрапэйскіх памкненьняў"

Вядомы беларускі палітолаг Віталь Сіліцкі пойдзе на Еўрапейскі Марш, ён за еўрапейскую Беларусь.

 

 

Адам Мальдзіс: «Дыялог у беларускіх інтарэсах»

14 кастрычніка ў Менску пройдзе Еўрапейскі Марш, які закліканы звярнуць увагу на перавагі еўрапейскага выбару для Беларусі. Пра месца Беларусі у сусветнай культуры, перспектывы еўрапейскай будучыні нашай краіны пагадзіўся паразважаць у гутарцы з прэс-цэнтрам Хартыі`97 публіцыст, крытык, празаік, ганаровы старшыня аб’яднання “Міжнародная асацыяцыя беларусістаў”, аглядальнік газет "Голас Радзімы" і "Советская Белоруссия" Адам Мальдзіс.

 

 

Алесь Марачкін пойдзе на Эўрапейскі марш, каб паскорыць шлях да нацыянальнага адраджэньня

Вядомы беларускі мастак Алесь Марачкін пойдзе на Эўрапейскі марш, ён за інтэграцыю Беларусі ў Эўразьвяз.

 

 

Уладзімір Някляеў: «Толькі еўрапейскі шлях. Іншай будучыні ў нас няма»

14 кастрычніка ў Менску пройдзе Еўрапейскі Марш, які закліканы звярнуць увагу на перавагі еўрапейскага выбару для Беларусі, агучыць рэальныя шляхі выхаду з эканамічнага крызісу з дапамогай аб’яднанай Еўропы праз выкананне 12 умоваў Еўразвязу па дэмакратызацыі краіны. Аб тым, які шлях павінна сёння абраць Беларусь, прэс-цэнтр Хартыі’97 гутарыць з вядомым беларускім паэтам, былым старшынёй Саюзу беларускіх пісьменнікаў, кіраўніком беларускага ПЭН-цэнтру Уладзімірам Някляевым.

 

 

Сяргей Харэўскі: «Пайду на Эўрапейскі марш, каб ўскласьці кветкі да помніку Скарыне»

Беларускі гісторык, дасьледчык Сяргей Харэўскі пойдзе на Эўрапейскі марш, які адбудзецца ў Менску 14 кастрычніка, і выступае за інтэграцыю Беларусі ў Эўразьвяз. “Нажаль, нашая ўлада не выканала і не выконвае прапановы ЭЗ, але я ўпэўнены, што само існаваньне гэтых прапановаў - вельмі пазытыўны факт. Я пайду на Эўрапейскі марш, каб пабыць разам са сваімі сябрамі, аднадумцаў. А таксама я хачу ўскласьці кветкі да помніку Францішку Скарыне, чый геній праклаў Беларусі шлях у сям`ю вольных эўрапейскіх народаў”, -- заявіў гіторык.

 

 

Зварот Міка Джагера да беларусаў (відэа)

Музыкант легендарнага рок-гурта Rolling Stones Мік Джагер у сваім звароце да беларусаў пажадаў поспехаў у справах, якія набліжаюць Беларусь да Свабоды і да Еўропы. Відэа выступу Міка Джагера.

 

 

Рыгор Барадулін: «Няхай еўрапейскі шлях будзе пераможным!»

Народны паэт Беларусі Рыгор Іванавіч Барадулін падтрымаў Еўрапейскі марш, які мае адбыцца 14 катстрычніка ў 14 гадзін на Кастрычніцкай плошчы.

 

 

Валянцін Голубеў: Пазыцыі ўлады і дэмакратычных сілаў павінны супасьць

“Беларусь - гэта частка Эўропы, і яна ня можа ня ўдзельнічаць у працэсах, якія адбываюцца на кантынэнце. Было б вельмі добра, каб у справе вызначэньня зьнешнепалітычнага вэктару разьвіцьця краіны пазыцыя дэмакратычных сілаў і афіцыйнай улады супалі”, -- заявіў вядомы беларускі гісторык, дэпутат Вярхоўнага Савету 12 скліканьня Валянцін Голубеў.

 

 

Віктар Івашкевіч: «Супраца з Еўразвязам выгадная і ўладзе, і беларускаму народу»

Дэмакратычныя сілы падалі заяўку ў Менгарвыканкам на правядзенне 14 кастрычніка Еўрапейскага Марша "За свабоду!". Мэтамі акцыі з`яўляюцца дэманстрацыя еўрапейскага выбару беларускага грамадства і рэалізацыя 12-ці прапаноў Еўразвяза па больш цеснаму і эфектыўнаму супрацоўніцтву з нашай краінай. Адначасова дэмакратычныя сілы накіроўваюць беларускім службоўцам сігнал пра тое, што апазіцыя гатовая весці перамовы па правядзенні дэмакратычных рэформ з улікам іх інтарэсаў. Пра тоё, як ідзе падрыхтоўка да акцыі, прэс-цэнтр Хартыі’97 размаўляе з старшынёй аргкамітэта Еўрапейскага марша Віктарам Івашкевічам.

 

 

Николай Халезин: «Главные враги государства -- писатели, актеры, барды»

Белорусский «Свободный театр» продолжает ставить свои спектакли, несмотря на то, что недавно во время постановки пьесы Эдварда Бонда «11 рубах» все зрители и актеры театра были арестованы. В планах театра – новые спектакли, гастроли во многих странах мира, а также получение престижной театральной «Премии Европы». А 14 октября актеры «Свободного театра» намерены принять участие в Европейском Марше. «Мы – европейский театр, и не представляем, какая может быть альтернатива европейскому выбору Беларуси. Конечно, «Свободный театр» в полном составе придет на Европейский Марш, чтобы быть рядом с теми, кто разделяет наши взгляды. В апреле следующего года в греческих Салониках мы будем получать высшую европейскую театральную награду – «Премию Европы», и нам бы очень хотелось, чтобы, приехав туда, мы могли сказать своим европейским коллегам: «У нас в стране больше нет подпольного искусства, а в Европе больше нет диктатур», -- заявил Николай Халезин в интервью пресс-центру Хартии’97. Читайте полный текст интервью с известным драматургом.

 

 

Вацлаў Гавал: У Беларусі пераможа Свабода (відэа)

Былы прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавал звярнуўся да беларускага народа напярэдадні правядзення 14 кастрычніка ў Менску Еўрапейскага Марша.

 

 

Уладзімер Арлоў: «Кожнай нацыі Бог пасылае выклік»

Гісторык і пісьменьнік Уладзімер Арлоў заклікаў беларусаў далучыцца да Эўрапейскага маршу, які пачнецца ў 14:00 14 кастрычніка на Кастрычніцкай плошчы Менску. “Я пайду, каб быць разам з людзьмі. Мне здаецца, што кожнай нацыі калі-небудзь Бог пасылае выклік і чакае адказу. У нашым выпадку гэты выклік быў кінуты ў сярэдзіне дзевяностых, калі вельмі востра стаяла пытаньне Незалежнасьці і менавіта падчас тагачасных акцый было вырашана пытаньне зь Незалежнасьцю".

 

 

Зміцер Хведарук: Мы правядзем сапраўдны Еўрапейскі Марш

Моладзевая арганізацыя “Малады Фронт” падтрымлівае правядзенне ўвосень гэтага года ў Менску Еўрапейскага Марша. “Малады Фронт”, які прытрымліваецца еўрапейскіх дэмакратычных каштоўнасцяў, абавязкова выйдзе сёлета ўвосень на вуліцы нашай сталіцы. Мы правядзем сапраўдны Еўрапейскі Марш. Яшчэ раз Беларусь скажа, што яна павінна быць у Еўропе. Апошнім часам мы адчуваем вялікую падтрымку еўрапейскіх краінах, на нашы нацыянальныя святы ўсё часцей прыязджаюць палітыкі з Еўропы. Мы мусім яшчэ раз паказаць здольнасць і гатоўнасць увайсці ў склад аб’яднанай дэмакратычнай Еўропы”, – заявіў лідэр “Маладога Фронту” Зміцер Хведарук у інтэрв’ю прэс-цэнтру Хартыі’97.

 

 

Ігар Рынкевіч: «Мы павінны станоўча адказаць на прапановы Еўразвяза»

Вядомы беларускі адвакат і адзін з лідэраў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Рынкевіч падтрымаў правядзенне ў кастрычніку гэтага года Еўрапейскага Марша. “Беларусь адвеку стагоддзяў, яшчэ з часоў Вялікага княства Літоўскага, была і засталася часткай еўрапейскай цывілізацыі. І па светапоглядзе я стаўлю сябе да еўрапейцаў. Больш за тое, калі на пачатку 90-х гадоў у Беларусі быў шанец даволі імкліва пабудаваць сваю будучыню ў рамках еўрапейскай інтэграцыі, я верыў, што гэта магчымае, і яшчэ трохі – і ў нас атрымаецца. Але ішлі гады, мы былі адкінутыя ў бок, і ў выніку ператварыліся ў своеасаблівую еўрапейскую Кубу.

 

 

Вінцук Вячорка: «Эўрапейскі Марш паяднае дэмакратычныя сілы ў дзеяньні»

Беларусь павінна неадкладна адказаць на зычлівыя прапановы Эўрапейскага Зьвязу: выканаць 12 патрабаваньняў дэмакратызацыі і атрымаць доступ да эўрапейскіх праграмаў, прэфэрэнцыяў, інвэстыцыяў, крэдытаў, тэхналёгіяў. У кастрычніцкім Эўрапейскім Маршы «За свабоду» мы запатрабуем ад уладаў падтрымаць прапановы Эўрапейскага Зьвязу, каб уратаваць краіну ад непазьбежнага крызысу. Эўрапейскі Марш паяднае адказныя дэмакратычныя сілы ў дзеяньні, а ня ў слоўных гульнях», -- заявіў лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка.

 

 

Михаил Маринич: Марш надежды

14 октября в Минске по инициативе демократической общественности Беларуси планируется проведение Европейского марша. Марша солидарности с европейским образом жизни, европейскими ценностями, с Европой. Считаю важным участие в нем как демократических сил, так и представителей действующей власти.

 

 

Яўген Афнагель: «Нам трэба прадэманстраваць волю да ўступленьня Беларусі ў Эўразьвяз»

Адзін з заяўнікоў Еўрапейскага Марша, удзельнік грамадзянскай кампаніі "Джынс за Свабоду!" Яўген Афнагель распавёў аб мэтах акцыі, якая павінна адбыцца ў Менску 14 кастрычніка. “Наша мэта зрабіць так, каб на Эўрапейскі Марш выйшла максымальная колькасьць людзей. Бо эўрапейскія каштоўнасьці цяпер вельмі актуальныя – і для моладзі, і для людзей больш сталага веку”, -- заявіў актывіст у інтэрв’ю “Радыё Свабода”.

 

 

Президент Международной федерации прав человека собирается приехать на Европейский Марш

На октябрь запланирован визит в Беларусь президента Международной федерации прав человека Сухайр Белхассен. В интервью БелаПАН правозащитник Валентин Стефанович сообщил, что визит, скорее всего, будет носить частный характер и иметь целью обсуждение проблемы деятельности в Беларуси неправительственных организаций.

 

 

Посол Оке Петерсон: «Надеюсь, власти и оппозиция проведут Европейский Марш вместе»

Руководитель Офиса ОБСЕ, посол Оке Петерсон после двух лет работы в нашей стране уезжает из Беларуси. Новая должность дипломата -- специальный представитель генерального секретаря Совета Европы в Украине. Перед отъездом из Беларуси господин Петерсон согласился ответить на вопросы пресс-центра Хартии’97.

 

 

Назад  Старонка 2